Дзяржынскі гарадскі Дом культуры — вядучая ўстанова ў сферы культуры Мінскай вобласці

Пабудаваны ў 1961 годзе, Дзяржынскі ГДК стаў адным з асноўных месцаў адпачынку і цэнтрам правядзення вольнага часу для жыхароў горада і раёна.

На працягу апошніх гадоў, дзякуючы падтрымцы Дзяржынскага райвыканкама, створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база, што дае магчымасць праводзіць мерапрыемствы раённага, абласнога і Рэспубліканскага значэння на высокім прафесійным узроўні.

Адметнай рысай матэрыяльна-тэхнічнай базы ГДК з’яўляецца наяўнасць апаратна-студыйнага комплексу (лічбавае кіраванне святлом і гукам). Упершыню ў вобласці на ўласнай студыі гуказапісу Дома культуры быў выпушчаны кампакт-дыск “Мелодыі Крутагор’я”.

У сваёй дзейнасці Дзяржынскі ГДК арыентуецца на формы і метады работы з рознаўзроставымі катэгорыямі насельніцтва: дзецьмі, падлеткамі, моладдзю, дарослымі і пажылымі людзьмі.

На працягу многіх гадоў Дзяржынскі гарадскі Дом культуры займае лідзіруючыя месцы ў абласным аглядзе-конкурсе сярод творчых калектываў устаноў культуры вобласці.

Статут ДУ “Дзяржынскі гарадскі Дом культуры”

Наша партфоліё