Кіраўнік – Хрыстафорава Наталля Анатольеўна

Год стварэння – 1993
Год прысваення звання – 1998

Студыя эстраднай песні “Апрель” – вядучы калектыў  эстраднага жанра Дзяржынскага раёна. Салісты студыі актыўна прадстаўляюць Дзяржынскі раён на святах, конкурсах, фестывалях, акцыях, форумах вобласці, рэспублікі і міжнародных.

Гонарам студыі з’яўляюцца салісты Алена і Андрэй Ліпскія, Вольга Дубоўская, Ігар Тавалжанскі, Наталля Галак, Аляксандр Лукашэвіч, Кацярына Шчубрык.

 Дзякуючы сваёй творчасці і таварыскасці студыя “Апрель” працягвае падтрымліваць міжнародныя сяброўска-творчыя сувязі з горадам-пабрацімам Валакаламскам (Расія). І таму падцверджанне ўдзел у Міжнародным фестывале-конкурсе “Теряевская сторона” (2017г.), адкуль калектыў прывёз дыплом удзельніка. А на Адкрытым моладзевым фестфвале-конкурсе “Теряевский перепляс и голос” (2018, 2019 г.) атрымалі дыпломы 1 ступені.

Сёння студыя мае ўсе магчымасці творча развівацца, бо тэхнічныя ўмовы Дома культуры, малады энтузіязм і жаданне ўдзельнікаў гарманічна перапляліся ў добры тандэм. Моладзь, якая ўваходіць у склад студыі – шчыра ўлюблёная ў сцэну, прагная да творчых эксперыментыў. Дзякуючы гэтаму рэпертуар калектыву “Апрель” – шматстылёвы, яркі, хітовы. Адментыя нумары студыі, неардынарныя па сцэнічнай падачы, назаўжды запамінаюцца гледачам.  “Народная” студыя эстраднай песні “Апрель” – знакаміты, любімы  і вельмі запатрабаваны калектыў не толькі на Дзяржыншчыне, але і  ў вобласці, чым ганарацца і артысты, і кіраўнік.

У 2018 годзе свой 25-гадовы юбілей калектыў адзначыў вялікай канцэртнай праграмай “Апрель” собирает друзей”, дзе панавала атмасфера сяброўства, любові, павагі, маладосці, музыкі і песні. Менавіта так, з песняй па жыцці, крочыць студыя эстраднай песні “Апрель” і дорыць свой талені і творчасць усім, каб сэрцы біліся часцей, а душы былі чысцей.