Кіраўнік– Чупін Сяргей Сцяпанавіч

Год стварэння 1989

Вакальны ансамбль ветэранаў “Верасень” аб’ядноўвае людзей сталага ўзросту – ветэранаў працы, аднадумцаў, якія любяць народныя і патрыятычныя песні. Разам яны ніколі не сумуюць, так як праводзіцца вялікая работа па арганізацыі вольнага часу. З іх удзелам праводзяцца тэматычныя канцэрты, вечары, мерапрыемствы ваенна – патрыятычнай накіраванасці.

“Верасень” – адзін з самых найстарэйшых калектываў гарадскога Дома культуры. Ён жаданы госць у сельскім клубе, на прадпрыемствах, сцэнічных пляцоўках.

Год заснавання калектыву – 1989. Ля вытокаў стварэння была першы кіраўнік-Ганна Пятроўна Міхайлоўская, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны, вядомая ў горадзе выкладчык спеваў, прафесіянал сваёй любімай справы.
Сёння ансамбль па-ранейшаму радуе гледачоў сваім талентам і творчым запалам. А агульнапрызнаны аўтарытэт кіраўніка і цудоўнага музыканта Сяргея Сцяпанавіча Чупіна спрыяе творчаму пошуку новых форм у вакальным харавым мастацтве. Сяргей Сцяпанавіч стварае адметны твар калектыву, надае яму жыццесцвярджальнае дыханне.

Вакальны ансамбль ветэранаў “Верасень” актыўна прымае ўдзел у абласным фестывалі ветэранскіх калектываў  “Не старэюць душой ветэраны”, раённых мерапрыемствах, цесна супрацоўнічае з клубам творчай інтэлігенцыі “Огонёк”, хорам ветэранаў з г.Стоўбцы.

Удзельнікі калектыву, не гледзячы на свой салідны ўзрост, заўсёды імкнуцца адпавядаць патрабаванням сучаснага гледача. З кожным годам абнаўляецца рэпертуар, шыюцца сцэнічныя касцюмы . Вакальны ансамбль ветэранаў “Верасень” вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Са сваімі канцэртнымі праграмамі калектыў выступае перад рознаўзроставай аўдыторыяй: ад дзяцей да людзей сталага ўзросту. У выступленнях калектыву заўсёды адчуваецца багаты каларыт і высокае мастацкае гучанне. Самая ганаровая ўзнагарода за творчасць-апладысменты і падзяка гледача, яго падтрымка і рэакцыя на ўбачанае.